спецыяльныя рытуальныя дзеянні, якія здзяйсняліся пры нараджэнні, паўналецці, вяселлі і, нарэшце, смерці.
Балты
плямёны індаеўрапейскага паходжання, продкі сучасных
літоўцаў і латышоў. Да прыходу славян засялялі Паўночную і Сярэднюю Беларусь.
Бацькоўскі род
абшчына, у якой роднасць усіх яе членаў лічылася па мужчынскай лініі.
Баяры
у Кіеўскай Русі так называліся нашчадкі родаплемянной
знаці, старшыя дружыннікі і буйныя землеўласнікі. У перыяд раздробленасці гэта багатыя і ўплывовыя феадалы, сапернікі княжацкай улады.
Бортніцтва
збор мёду дзікіх пчол. Борцю ў славян называлася дупло ўдрэве, дзе сяліліся пчолы.
Ваеннае апалчэнне
першапачаткова ў яго ўваходзілі ўсе мужчыны аднаго племені, пазней ваенная сіла, якая складалася з гараджан і сельскага насельніцтва і называлася «полк». Ад слова «полк» паходзіць назва «апалчэнне».
Верв
назва сельскай абшчыны ў славян; паходзіць ад слова «вяроўка», якой адмяралі ўчасткі зямлі, што належалі членам абшчыны.
Веча
народны сход у грамадстве ўсходніх славян, які склікаўся для вырашэння важных спраў. Правам удзелу ў ім карысталіся ўсе паўнапраўныя вольныя мужчыны.
Волак
сухапутны шлях гандлёвых зносін, які ляжыць паміж дзвюма рэкамі.
Воласць
княжацкае ўладанне ў перыяд раздробленасці.
Ворнае земляробства
новы, больш перадавы від земляробства, які прыйшоў на змену падсечна-агнявому. Для апрацоўкі зямлі сталі
выкарыстоўваць рала і саху.
Амулет
прадмет (невялікая рэч), які людзі насілі на целе. Людзі верылі, што ён засцерагае іх ад небяспекі, спрыяе поспеху ў гаспадарчай дзейнасці.
Анты
назва групы славян VІ ст
Апалчэнне
ваенная сіла, якая складалася з гараджан і сельскага насельніцтва; назва паходзіць ад слова «полк».
Арцыбіскуп
старшы біскуп, адзін з найважнейшых царкоўных чыноў
Балты
плямёны індаеўрапейскага паходжання, продкі сучасных літоўцаў і латышоў Да прыходу славян засялялі ўсю тэрыторыю Беларусі. Слова паходзіць ад назвы Балтыйскага мора.
Барана-сукаватка
старажытная сельскагаспадарчая прылада для апрацоўкі зямлі, якая ўяўляла сабой кавалак сукаватага дрэва.
Барысавы камяні
помнікі ХІІ ст у Беларусі: сем вялікіх валуноў з крыжамі і надпісамі, зробленымі па загадзе князя Барыса.
Берасцяныя граматы
лісты і дакументы на бяросце, выяўленыя пры раскопках старажытнарускіх гарадоў
Біскуп
духоўнае званне ў рымска-каталіцкай царкве.
Бортніцтва
збор мёду дзікіх пчол. Борцю ў славян называлася дупло ў дрэве, дзе сяліліся пчолы.
Валыняне
усходнеславянскі саюз плямёнаў якія жылі на паўднёвым захадзе сучаснай Беларусі.
Варагі
старажытнаруская назва скандынаўскіх воінаў-вікінгаў
Ваявода
княжацкі военачальнік у Старажытнай Русі.
Венеды
магчымая першапачатковая назва славян, вядомая рымскім гісторыкам І—ІІ стст н. э.
Востраканечнік
вырабленая з крэменю прылада трохкутнай формы, абабітая па краях. Ёю можна было праколваць або рэзаць шкуры жывёл.
Вытворчая гаспадарка
гаспадарка, пры якой людзі самі рабілі тое, што неабходна для жыцця: гадавалі жывёл, вырошчвалі расліны.
Гарадзішча
умацаванае валамі, равамі і сценамі паселішча.
Госці
купцы, якія гандлявалі з замежжам, або замежныя купцы.
Даніна
натуральны падатак (футра, мёд і г д.), які плацілі князю падуладныя яму людзі; пазней — усе дзяржаўныя падаткі.
Дваяверства
сітуацыя, калі некаторы час пасля прыняцця хрысціянства насельніцтва захоўвала веру ў язычніцкіх багоў ці атаясамлівала іх з хрысціянскімі святымі.
Двухполле
сістэма апрацоўкі зямлі, пры якой па чарзе засявалася адна палова поля, а другой давалі адпачынак.
Дзесяціна
дзясятая частка прыбытку вярхоўнай улады (князя), якая аддавалася царкве.
Дзіда (кап’ё)
найстаражытнейшая колючая кідальная зброя.
Дзядзінец
умацаваны цэнтр сярэднявечнага ўсходнеславянскага горада.
Дружына
атрад узброеных і спецыяльна падрыхтаваных да ваеннай справы людзей, дарадчыкаў князя. Дружыну ўзначальваў князь.
Дрыгавічы
буйны ўсходнеславянскі саюз плямёнаў які засяляў цэнтральную і паўднёвую часткі сучаснай Беларусі.
Дырхем
арабская срэбная манета. Акрамя ўсходніх краін у IX — пачатку XI ст. атрымала шырокае распаўсюджанне ва Усходняй і Паўночнай Еўропе.
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
с тварэнне і мастацкае афармленне прадметаў, якія маюць практычнае прызначэнне ў побыце.
Евангелле
раннехрысціянскі твор, у якім расказваецца пра жыццё Ісуса Хрыста.
Епархія
х рысціянская царкоўна-адміністрацыйная адзінка ў межах пэўнай тэрыторыі (вобласці, зямлі, дзяржавы).
Епіскап
(у рымска-каталіцкай царкве — біскуп) — духоўнае званне ў хрысціянскай царкве.
Жыціе
апавяданне пра жыццёвы шлях і дзейнасць служыцеля царквы, рэлігійнага ці дзяржаўнага дзеяча.
Закупы
збяднелыя людзі, якія бралі ў феадала грашовую пазыку (купу) і былі абавязаныя яе адпрацоўваць, пакуль не вернуць грошы.
Залатая Арда
дзяржава, створаная заваёўнікамі-манголамі ў 1220—1240-я гг на тэрыторыі Паволжа, Паўночнага Каўказа, Паў-ночнага Прычарнамор’я, Сярэдняй Азіі і Заходняй Сібіры. Пасля мангольскага нашэсця на Русь 1237—1241 гг падпарадкавала значную частку ўсходнеславянскіх зямель.
Знаць
прывілеяваны пласт грамадства.
Зямля
назва буйнога княства Старажытнай Русі, якое падзялялася на воласці.
Ідал
вобразная выява бога, якому пакланяліся язычнікі.
Індаеўрапейцы
плямёны жывёлаводаў-вандроўнікаў, якія рассяліліся на вялікай тэрыторыі, у тым ліку і ў Еўропе. Пасля змешвання іх з мясцовым насельніцтвам утварыліся групы плямёнаў: балты, славяне, германцы і інш.
Каменны век
найстаражытнейшы гістарычны перыяд у развіцці чалавецтва, калі асноўныя прылады працы і зброя вырабляліся галоўным чынам з каменю.
Капішча
свяцілішча (месца, дзе язычнікі ўшаноўвалі сваіх багоў і прыносілі ім ахвяры).
Князь
першапачаткова ваенны правадыр племені; пазней — уладар княства.
Краманьёнец
ранні прадстаўнік чалавека сучаснага тыпу
Крывічы-палачане
буйны ўсходнеславянскі саюз плямёнаў які засяляў паўночную частку сучаснай Беларусі.
Крыжакі
воіны духоўна-рыцарскіх ордэнаў, якія ў мэтах пашырэння хрысціянскай веры ажыццяўлялі заваёўніцкія паходы.
Крыца
порыстая маса нагрэтай руды, з якой атрымлівалі жалеза.
Курган
земляны насып над магілай памерлага.
Ледавік
велізарныя рухомыя масы лёду
Летапіс
пагадовыя запісы гістарычных падзей у Старажытнай Русі.
Ляднае (падсечна-агнявое) земляробства
форма земляробства ў лясной паласе, пры якой высякаўся і спальваўся на пэўным участку лес, карчаваліся пні, а попел служыў угнаеннем. Падсекай, ці лядам, называлася ачышчаная ад дрэў лясная дзялянка.
Манах
член царкоўнай абшчыны, які даваў абяцанне весці строгі лад жыцця з адмаўленнем ад матэрыяльных выгод і жыццёвых уцех.
Манголы
сярэднеазіяцкі качавы народ, які першапачаткова размяшчаўся на поўнач ад Кітая. У ХІІІ ст ажыццяўлялі шырокія заваёвы ў Азіі і часткова Еўропе.
Матычнае земляробства
апрацоўка зямлі з дапамогай матык.
Міжусобная вайна
узброеная барацьба паміж асобнымі князямі.
Мініяцюра
малюнак невялікага памеру які змяшчаўся ў летапісах і іншых рукапісных кнігах.
Місіянер
прапаведнік, які пасылаецца царквой для пераканання ў перавагах свайго веравызнання.
Мітрапаліт
адзін з кіраўнікоў хрысціянскай царквы.
Міф
аповед, у якім людзі перадаюць сваё разуменне навакольнага свету і яго паходжання, месца ў ім чалавека і жыцця багоў і герояў
Мнагабожжа
вера ў шматлікіх багоў галоўная рыса язычніцтва.
Мураванае дойлідства
узвядзенне будынкаў з каменю і цэглы, змацаваных вапнавым растворам.
Натуральная гаспадарка
тып гаспадарання, накіраваны на забеспячэнне ўласных патрэб, а не на продаж.
Неандэрталец
выкапнёвы від чалавека, які вымер болей за 25 тысяч гадоў таму
Пагост
пункт для збору даніны ў старажытнарускі перыяд.
Палітычная раздробленасць
раздрабленне раней адзінай дзяржавы на некалькі самастойных дзяржаўных утварэнняў
Палюддзе
збор князем даніны з падуладнага яму насельніцтва; сама сабраная даніна.
Пасад
паселішча рамеснікаў і гандляроў якое размяшчалася каля ўмацаванага цэнтра горада — дзядзінца.
Пасаднік
намеснік князя з ліку буйных баяр-дружыннікаў які па загадзе свайго гаспадара і ад яго імя кіраваў пэўным горадам з сялянскай акругай.
Патрыярхальнае (хатняе) рабства
першапачатковая форма рабства, пры якой рабы ўспрымаліся як члены сям’і, звычайна жылі пад адным дахам з гаспадаром і выконвалі тую ж працу, што і свабодныя.
Першабытны лад
найбольш ранні перыяд у развіцці чалавечага грамадства, для якога былі характэрны роўнасць усіх людзей, выкарыстанне прымітыўных прылад працы, адсутнасць дзяржаў
Печ-домніца
гліняная печ для атрымання з балотнай руды порыстай масы (крыцы) і крычнага жалеза.
Племя
трывалае аб’яднанне некалькіх родаў звязаных агульнасцю паходжання.
Племянное княжанне
аб’яднанне саюзаў плямёнаў ці асобны саюз плямёнаў у якіх існавала княжацкая ўлада.
Прарадзіма
тэрыторыя, якую першапачаткова насяляў той або іншы народ.
Прыватная ўласнасць
магчымасць і права неабмежаванага карыстання пэўнай маёмасцю, у тым ліку зямлёй, жывёлай і г д.
Прысвойвальная (спажывецкая) гаспадарка
від гаспадаркі, пры якім старажытны чалавек браў ад прыроды ўсё неабходнае для жыцця ў гатовым выглядзе.
Радзімічы
буйны ўсходнеславянскі саюз плямёнаў які засяляў паўднёва-ўсходнюю частку сучаснай Беларусі.
Рамесная вытворчасць
выраб розных прадметаў, неабходных для жыцця чалавека, ручным спосабам.
Расслаенне грамадства
узнікненне сярод людзей маёмаснай няроўнасці, у выніку якой адбываецца падзел насельніцтва на пануючыя і залежныя пласты.
Родавая абшчына
калектыў (невялікая група) старажытных людзей, якія былі звязаны паміж сабой сваёй роднасцю і агульнасцю паходжання, вялі агульную гаспадарку і сумесна валодалі прыладамі працы.
Родаплемянная знаць
прывілеяваны пласт грамадства, які не ўдзельнічаў у вытворчасці прадуктаў але валодаў значным багаццем.
Сабор
галоўная або вялікая царква горада.
Савет старэйшын
орган улады, які складаўся са старэйшын і вырашаў пытанні жыцця роду ці племені.
Свяцілішча
месца, дзе язычнікі ўшаноўвалі сваіх багоў і прыносілі ім ахвяры.
Склавіны
назва адной з груп славян VІ ст
Скульптура
від мастацтва, звязаны са стварэннем аб’ёмнай выявы.
Славяне
плямёны індаеўрапейскага паходжання, продкі сучасных беларусаў рускіх, украінцаў палякаў чэхаў балгараў сербаў і інш.
Славянізацыя балтаў
паступовы працэс збліжэння балцкага насельніцтва са славянскім, вынікам якога было канчатковае зліццё балтаў са славянамі.
Смерд
часткова свабодны земляроб. Меў асабістую свабоду аднак зямля, на якой ён працаваў належала князю.
Суседская абшчына
калектыў людзей, якія жылі асобнымі сем’ямі і займаліся пераважна сельскагаспадарчай працай. У такую абшчыну акрамя родзічаў уваходзіла значная колькасць суседзяў.
Трохполле
сістэма апрацоўкі зямлі, пры якой адна частка засявалася яравымі, другая — азімымі, а трэцяя «адпачывала».
Тураўскае евангелле
самая старажытная рукапісная кніга з беларускіх зямель. Створана ў ХІ ст.
Тысяцкі
кіраўнік гарадскога ваеннага апалчэння.
Фрэска
жывапіс вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы.
Халоп
чалавек, які страціў асабістую свабоду і трапіў у поўную залежнасць ад феадала. Па сваім становішчы быў рабом.
Цівун
службовая асоба пры князю. Выконваў розныя даручэнні князя: вяршыў суд, збіраў даніну і г. д.
Чэлядзь
першапачаткова рабы, пазней людзі, якія трапілі ў залежнасць ад гаспадара, жылі пры яго двары і па яго загадзе выконвалі розныя гаспадарчыя работы.
Этнас (народ)
група людзей, якая склалася гістарычна, аб’яднана агульным паходжаннем, тэрыторыяй, самасвядомасцю, мовай, бытам і культурай.
Язычніцтва
вера ў існаванне многіх багоў, што ўвасаблялі сілы прыроды, і пакланенне ім.