This product does not support the web browser you are using. Please use the latest versions of
Google Chrome
,
Firefox
or
Internet Explorer
.
Close
Create a set
Featured
Language
Русский
English
Login
Browse
Play
Game
Вэб-турнір “Пісьменнікі-землякі – дзецям”! Адгадайце загадкі ад Міколы Бусько!
Alenka_Georgievna
Адгадайце загадкі ад Міколы Бусько!
Send to app
Mark as learnt
Вэб-турнір “Пісьменнікі-землякі – дзецям”! Адгадайце загадкі ад Міколы Бусько!
Ён тры месяцы ляжыць –
На чацвёрты ўніз бяжыць
СНЕГ
Як вялікі васьміног,
Па градзе паўзе…
ГАРОХ
Глянь, схаваўся
Пад лісточак
Маладзенькі…
АГУРОЧАК
Парушае ночы ціш –
У кутку скрабецца…
МЫШ
Бо на печы без турбот
Ціха спіць лянівы…
КОТ
Вунь стаіць на тупкім месцы
З доўгай вудаю рыбак.
“Фіў!” –
Трапечацца на лесцы
Татам злоўлены…
ШЧУПАК
“Сіў-сіў” – пасвістаў
Свісток, а затым
Раптоўна ўзляцеў
І схаваўся ў кусты.
Свісток у свой домік
Ляціць з чарвяком.
Наш добра знаёмы
Завецца…
ШПАКОМ
Наступіла лета.
Палячу да кветак.
Свой маторчык завяла:
– Я далёка дзе была,
Смакаты вам прынясла.
А завуць мяне…
ПЧАЛА
Адмысловы гадзіннік,
Крылаты будзільнік.
Адметны і ў спеве.
А хто гэта?..
ПЕВЕНЬ
Feedback