інстытут ваенных і грамадзянскіх каланістаў («асаднікаў»), якіх польскі ўрад перасяляў з цэнтральных рэгіёнаў краіны ў Заходнюю Беларусь.
Генацы́д
знішчэнне асобных груп насельніцтва па расавых, нацыянальных або рэлігійных матывах
Паланіза́цыя
запазычанне або насаджэнне польскай культуры, асабліва польскай мовы, на землях з няпольскім насельніцтвам, якія кантралююцца Польшчай або падпадаюць пад польскі культурны ўплыў
Аўтано́мія
права самастойнага ажыццяўлення дзяржаўнай улады ці кіравання, што прадастаўляецца асобнай тэрыторыі ці народу, які кампактна пражывае ў межах дзяржавы.
Ане́ксія
гвалтоўнае далучэнне адной дзяржавай тэрыторыі іншай дзяржавы (або яе часткі)
Беларусіза́цыя
палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР у 1920-я гг., якая была накіравана на развіццё культуры Беларусі, беларускай мовы і школ.
Грамадзянства
устойлівая палітыка-прававая сувязь паміж дзяржавай і асобай, выяўленая ў сукупнасці іх узаемных правоў, абавязкаў і адказнасці.
Інтэгра́цыя
працэс і вынік узаемасувязі, узаемадзеяння, збліжэння і аб’яднання ў адзінае цэлае якіх-небудзь частак, элементаў, у прыватнасці краін і іх эканомік, грамадскіх і палітычных структур, партый, арганізацый і інш.
Караніза́цыя
адзін з асноўных кірункаў палітыкі беларусізацыі, які прадугледжвае павышэнне ролі асоб карэннай нацыянальнасці ў грамадска-палітычным жыцці рэспублікі, вылучэнне кадраў з карэннага насельніцтва на партыйную, савецкую, гаспадарчую і грамадскую працу.
На́цыя
устойлівая супольнасць людзей з пэўнай псіхалогіяй і нацыянальнай самасвядомасцю, якая склалася гістарычна і мае агульныя гаспадарчыя сувязі, адметную культуру і літаратурную мову, побыт, тэрыторыю пражывання, уласную дзяржаўнасць.